Габрыэлюс Ландсбергіс: Расея і Беларусь – непрадказальныя і небяспечныя суседзі



Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс лічыць, што краінам Балтыі трэба падрыхтаваць план процідзеяння магчымым правакацыям на граніцы з Расеяй і Беларуссю, паведамляе Delfi.

„Даводзіцца прызнаваць, што Расея і Беларусь — непрадказальныя і небяспечныя суседзі, — заявіў Габрыэлюс Ландсбергіс. — З’яўленне „Вагнер” у Беларусі вельмі дакладна паказвае, што правакацыі з суседнімі краінамі ўсё яшчэ могуць быць”. Паводле яго слоў, зараз у Вільнюса „няма ніякай інфармацыі аб тым, што нешта падобнае адбываецца, але гэта не значыць, што гэта не можа адбыцца”.

„Таму мы хацелі б мець рэгіянальнае рашэнне ў сувязі з патэнцыяльнымі пагрозамі нашай нацыянальнай бяспецы, сродкі для ацэнкі гэтых пагроз і план таго, як мы будзем на іх рэагаваць”, — дадаў Ландсбергіс.