Пад Асіповічамі пабудаваны палявы лагер, дзе магчыма будуць размешчаныя найміты ПВК «Вагнэр»
17 гадоў таму
Мяркуючы па апошніх спадарожнікавых здымках тэрыторыі былой вайсковай часці пад Асіповічамі за 30 чэрвеня 2023 года, атрыманых выданнем «BBC Verify», будаўніцтва палявога лагера завершана.
Лагер разлічаны на прыблізна 8 000 чалавек, што супадае з агучанымі раней у СМІ планамі размяшчэння вагнэраўцаў у Беларусі.
Крыніца: Белсат