Гадавіна Плошчы-2006
Сёння – гадавіна Плошчы-2006. Пасля «прэзідэнцкіх выбараў» 19 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу выйшлі дзясяткі тысяч пратэстоўцаў. Па афіцыйных дадзеных, з вялікім адрывам „перамог” Аляксандр Лукашэнка.
На наступны дзень у цэнтры Менска паўстаў намётавы гарадок, які праіснаваў некалькі дзён.
Напярэдадні пратэстнай акцыі тагачасны старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка паведаміў, што апазіцыя рыхтуецца да «сілавой акцыі з выбухамі і падпаламі» і дзеянні тых, хто выйдзе на плошчу, будуць разглядацца як «тэрарызм». Агучана была і адказнасць – да 25-ці гадоў.
Пасля быў начны штурм і разгон дэманстрантаў 25-га сакавіка.
Апазіцыя і Захад вынікі выбараў не прызналі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by
