Галасаванне ў Менску



20-ы і 21-ы выбарчыя ўчасткі Першамайскага раёна Менска лічацца элітнымі.

unnamed

Злева ад сярэдняй школы №20, дзе месціцца камісія, 15 гадоў жывуць супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі. Справа – шматпавярховікі супрацоўнікаў КДБ ды іх клініка.  Экзіт-пол на выхадзе з гэтых участкаў правёў карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя Віталь Сямашка:

– Не ведаю, ці пайду на выбары, яшчэ не вызначыўся.

– Я ўжо прагаласаваў. Супраць усіх.

– Прагаласаваў. За каго – сакрэт.

– Дзеючую ўладу падтрымліваю.

– Усё ж адзін свежы твар Караткевіч ёсць. Без вусоў – ужо добра. Усё астатняе – замшэлае… Такое ўражанне, што я вярнуўся ў сваё дзяцінства, ў 50-ыя гг. Праўда, як і тады, выбараў не было. І цяпер іх няма.

Пры гэтым, як вядома, папярэдне ў Менску прагаласавала ад 34 да 38 адсоткаў выбаршчыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск