Галоўчанка заявіў пра адсутнасць поўнага кансэнсусу па інтэграцыі з Расеяй
Пакет прапаноў па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расеі ў высокай ступені гатовасці, аднак па некаторых пытаннях пакуль не дасягнуты кансэнсус, – заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з кіраўніком урада Расеі Міхаілам Мішусціным.
«Сумеснымі намаганнямі экспертаў выпрацаваны прапановы па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі. Гэты пакет фармальна мае высокую ступень гатовасці. Але маюцца пытанні, па якіх пакуль не дасягнуты кансэнсус. У асноўным гэта пытанні, якія маюць практычную значнасць для выраўноўвання ўмоў гаспадарання нашых эканамічных агентаў», – сказаў Галоўчанка, якога цытуе прэс-служба ўрада.
Менск і Масква абмяркоўваюць дарожныя карты па паглыбленні інтэграцыі ў эканамічнай сферы. Пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка на мінулым тыдні паведаміў «Российской газете», што на працягу аднаго-двух месяцаў можа завяршыцца праца па ўзгадненні дарожных карт.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: politring.com