Гамельчукоў аштрафавалі за ўдзел у акцыі падтрымкі Ціханоўскага



У Гомелі ідуць суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага. Акцыя прайшла 7 траўня. Некаторых удзельнікаў пасадзілі на суткі, Юрыю Уласаву далі 30 сутак. Астатніх пакаралі штрафамі. Агульны памер штрафаў на 2 чэрвеня склаў 1134 рублі.

2 чэрвеня судзілі Дзмітрыя Канеўскага. Суддзя Віктар Казачак пакараў яго штрафам памерам 5 базавых велічынь (135 рублёў).

1 чэрвеня ў Гомелі прайшлі два суды. Леаніда Кудзінава пакаралі штрафам памерам 15 базавых (405 рублёў), Валерыя Смяяна – 12 базавых (324 рублі).

Суды працягнуцца 4 і 10 чэрвеня. У чаканні судоў – Святлана Нарскіна і Ала Грэчка.

У гомельскім ІЧУ дагэтуль адбываюць пакаранне за акцыю падтрымкі Юры Уласаў і Дзмітрый Лукомскі.

Беларускае Радыё Рацыя