Ганна Канапацкая дала першую прэс-канферэнцыю



Прыярытэтнымі будуць змаганне за правядзенне справядлівых выбараў і эканамічныя рэформы.

02_kanopatskaia

Першы ад 2004 года, апазіцыйны дэпутат у Палаце прадстаўнікоў Ганна Канапацкай дала першую прэсавую канферэнцыю. Абраная дэпутатка ад Аб’яднанай Грамадзянскай партыі заявіла, што не збіраецца складаць дэпутацкі мандат нягледзячы на адсутнасць спарвядлівых выбараў.

“Найперш мы б хацелі прывесці ў адпаведнасць з нормамі выбарчае заканадаўства”, – гаворыць дэпутат Ганна Канапацкая:

– Каб праз чатыры гады ў нас былі адкрытыя, справядлівыя выбары, каб больш апазіцыйных кандыдатаў маглі прыйсці ў парламент. Што датычыць эканамічных рэформ, то безумоўна гэта рэалізацыя праграмы “Мільён новых працоўных месцаў”.

“Мы будзем дамагацца скасавання законаў пра ілжэпрадпрымальніцтва, дармаедства, а таксама маем шэраг эканамічных прапаноў”, – дадала дэпутат Ганна Канапацкая.

01_kanopatskaia

Правацэнтрысцкая кааліцыя адзінагалосна падтрымала жаданне Ганны Канапацкай захаваць дэпутацкі мандат. Пра гэта заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў у Палату прадстаўнікоў сябры апазіцыйнай кааліцыі скарысталі дзень пасля плебесцыту для кансультацый.

“Паслявыбарчы час прайшоў для Ганны Канапацкай і партыі ў перамовах ды кансультацыях,” – гаворыць Анатоль Лябедзька:

– Праводзіў перамовы не толькі з правацэнтрыстамі, якія ўсе адназначна падтрымалі, з нашымі спікерамі, з сябрамі палітрады, але і з прадстаўнікамі сентэнтыкаў, якія займаюцца эканомікай, і яны гатовы падтрымаць. Будуць яшчэ дадатковыя перамовы.

“Мы мяркуем, што ад пачатку працы парламента можам выстраліць з 12-ю законапраектамі,” – дадаў Анатоль Лябедзька.

Палітык мяркуе, што ўдзел Ганны Канапацкай у працы Палаты прадстаўнікоў зможа зварухнуць беларускае грамадства і прыцягнуць людзей да актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці. Сябра партыі АГП, Ганна Канапацкая стала першым ад 2004 года апазіцыйным палітыкам, дапушчаным у парламент.

11 верасня стала вядома, што кандыдатка ад партыі АГП перамагла на выбарах па 97-й Кастрычніцкай акрузе Менску. Дэпутат Канапацкая заявіла, што пакуль не вырашыла, каго абярэ ў якасці ўласных памочнікаў.

[youtube id=”hFRrC8A1MTE”]

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота belapan.com, відэа nn.by