Ганна Канапацкая: Прэзідэнт – не паэт і не юрыст, а прафесіянал
Легітымнасць сёмага складу парламенту Беларусі пад пытаннем. Аднак гэта не перашкодзіла Палаце прадстаўнікоў прызначыць прэзідэнцкія выбары.
Пра тое, чаму выбары прызначаныя неканстытуцыйна, распавяла на адмыслова скліканай прэс-канферэнцыі ў Менску Ганна Канапацкая:
– Прэзідэнт – гэта кіраўнік дзяржавы, гарант Канстытуцыі. У любым выпадку, краінай мусіць кіраваць прафесіянал, які мае за плячыма паспяховы досвед. Гэта не гульня. Гэта якраз патрабаванне захавання закону ад усіх – незалежна ад рангаў і чыноў. І калі нехта калісьці ўвёў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у зман і сказаў, што выбары могуць прайсці ў Палату прадстаўнікоў крыху раней, то гэта не азначае, што гэтай памылкі ніхто не заўважыў.
Акрамя гэтага Ганна Канапацкая абвясціла пра намер балатавацца сёлета ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск