Ганна Канапацкая: Я гатовая да супрацы з іншымі кандыдатамі
У Гародню адмыслова, каб падтрымаць актывіста АГП Ежы Грыгенчу, на судовае паседжанне завітала прэтэндэнтка ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Ганна Канапацкая.
Яна заўважыла, што гатова да супрацы ў электаральнай гонцы з любымі кандыдатамі:
– Я адкрытая да любой супрацы з тымі прэтэндэнтамі ці з тымі людзьмі, з якімі ў нас супадаюць мэты, погляды, задачы. З тымі, хто падтрымлівае незалежнасць Рэспублікі Беларусь, хто з’яўляецца прыхільнікам еўрапейскага шляху развіцця Беларусі. Выступае за яе незалежнасць, выкарыстанне беларускай мовы. І таму я адкрытая да любой супрацы.
Ганна Канапацкая таксама заявіла прадстаўнікам гарадзенскага рэгіянальнага парталу Hrodna.life, што яна “адзіны рэальны супернік Лукашэнкі” на сёлетніх выбарах.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня