Ганна Канапацкая як дэмакратычны дэпутат парламента



Ганна Канапацкая падвяла вынікі першых 100 дзён свайго дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў.

kanopac

Свае першыя высновы пра працу ў парламенце яна сфармулявала ў палітычнай платформе, якую распрацавала і накіравала дэпутатам:

Галоўнае, што ў нас з’явілася права заканадаўчай ініцыятывы і карыстаючыся гэтым правам ініцыятывы мы па-першае паклалі на паперу змены ў крымінальны кодэкс у частцы выключэння артыкула пра ілжэпрадпрымальніцтва. Мы спадзяёмся, што да наступнай сесіі ў красавіку ў нас будзе праект унясення зменаў у выбарчы кодэкс, таксама мы гаворым пра тое, што каманда гатовая пакласці закон пра мясцовае кіраванне і самакіраванне, якімі б амбіцыйнымі нашы планы не былі, хутчэй за ўсё гэта будзе ўжо на восеньскую сесію. І закон аб супрацьдзеянні гвалту ў сям’і.

Яшчэ ў час перадвыбарчай кампаніі я казала пра тое, што Палата прадстаўнікоў не выконвае сваіх асноўных функцый, што гэта не законатворчы орган. Па ўласнай ініцыятыве дэпутаты мінулага склікання прынялі толькі чатыры заканадаўчых акта, а з майго гледзішча менавіта Палата прадстаўнікоў павінна стаць тым органам, які прыме на сябе адказнасць за ўсю тую сітуацыю, якая слалася ў краіне, а краіна знаходзіцца ў глыбокім эканамічным крызісе. Я бачу незадаволенасць людзей тымі рашэннямі, якія прымае ўлада. З тымі калегамі, з якімі я маю кантакты, і нават сябры маёй камісіі разумеюць, што ў краіне эканамічны крызіс і яго трэба неяк вырашаць. Думаю, што ў любым выпадку па нейкіх пытаннях, якія хвалююць грамадства мы будзем знаходзіць агульныя кропкі сутыкнення. Яны ўжо ёсць, бо, напрыклад, закон пра сацыяльныя дапамогі выклікаў даволі моцныя дэбаты і спрэчкі ў авальнай залі.   

Ганна Красуліна, актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі:

Ганна выканала тыя абяцанні, якія давала на першай прэс-канферэнцыі. У прыватнасці, у Генпракуратуру перададзены дакументы пра магчымыя фальсіфікацыі і парушэнні, зафіксаваныя назіральнікамі па Кастрычніцкай акрузе нумар 97. Апрача таго, апублікаваная палітычная пазіцыя дэпутата Ганны Канапацкай, і трэцяе, Ганна выконвае той прынцып адкрытасці, пра які казала, у прыватнасці, яна апублікавала свой разліковы ліст і дае інтрэрв’ю пра тое, што адбываецца ў Палаце прадстаўнікоў, калі журналісты цікавяцца. То бок яна стараецца быць адкрытай, яна адкрыта запрашае на свае прыёмы. Наша праца ў акрузе вядзецца таксама даволі адкрыта, вы можаце папрасіцца на прыём і прысутнічаць.

Ганна Канапацкая:

— Цяпер вы едзем працаваць па акругах, то бок, я буду праводзіць сустрэчы і прыём грамадзян, буду працягваць ездзіць па рэспубліцы, каб паглядзець, як складваецца сітуацыя ў краіне. Мы ўсе хочам пераменаў і менавіта гэтыя перамены дазволяць зрабіць Беларусь квітнеючай, незалежнай і эканамічна развітай краінай.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька

Адзін з важных пунктаў Ганны Канапацкай — грамадская прыёмная. Гэта прыёмная не выбаршчыкаў з яе акругі, не толькі. Тут ставіцца задача арганізаваць агульнарэспубліканскую дыскусію па найбольш актуальных пытаннях і праблемах, з удзелам экспертаў, з удзелам неабыякавых людзей. Потым, пасля гэтай дыскусіі, выйсці на заканадаўчыя ініцыятывы, альбо на стварэнне рабочых груп, якія будуць рыхтаваць гэтыя заканадаўчыя прапановы. Гэта могуць быць і парламенцкія ці грамадскія слуханні таксама, як варыянт.

Выглядае гэта так, напрыклад, у студзені мы агучваем тэму: хутчэй за ўсё гэта экалагічная праблематыка, усё, што звязана з ушчыльненнем, чыстая вада, атамная станцыя і так далей. Прызначаецца дзень і час, хутчэй за ўсё выходны дзень, каб было абсалютна зручна, і любы грамадзянін, любая грамадская ініцыятыва могуць прыйсці і прыехаць на гэтую сустрэчу ў грамадскую прыёмную і выкласці нейкія свае ідэі і прапановы, што можна зрабіць і як зрабіць. У прыёмнай будзе сама Ганна Канапацкая і яе памочнікі. Мы будзем спрабаваць да гэтага далучыць вядомых экспертаў па той тэме, якая прапануецца. А пасля будзе пэўны план дзеянняў: што рабіць, каб агучаныя ініцыятывы і ідэі трансфармаваць ужо ў канкрэтныя прапановы. А ў наступным месяцы гэта можа быць тэма ЖКГ, ахова здароўя і адукацыя.   

Усяго плануецца распрацаваць такім чынам  на працягу года не менш за 12 актуальных для краіны тэм, — сказаў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Sputnik