Ганна Канапацкая: За мной будзе стаяць каманда прафесіяналаў
Перш за ўсё я апазіцыйны і партыйны дэпутат. Такую заяву зрабіла новаабраная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднаная грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая. Новаабраная дэпутатка адразу акрэсліла палітычны накірунак дзейнасці ў межах Палаты прадстаўнікоў. “Я ішла на выбары з вялікай камандай Аб’яднанай грамадзянскай партыі,” – гаворыць дэпутатка Ганна Канапацкая.
– Я і мая каманда – мы апазіцыянавалі сябе як апазіцыйную партыю, як партыю, якая гатовая прапанаваць праграму структурных пераменаў, і мы будзем яе рэалізоўваць. І гэта вялікая перавага мяне, як атрымальніка мандата, што я не адна, што за мной будзе стаяць каманда прафесіяналаў.
“Да пачатку дзейнасці парламента мы падрыхтуем каля 12 гатовых законапраектаў і эканамічных прапаноў,” – дадала Ганна Канапацкая.
Прыярытэтамі сваёй дзейнасці дэпутатка абрала ўнясенне зменаў у выбарчае заканадаўства і эканамічныя рэформы. Канапацкая сталася першым ад 2004 года апазіцыйным дэпутатам у беларускім парламанце.
Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя