Ганна Канюс: Людзі ахвотна ставяць подпісы



Каля тысячы подпісаў па Берасці сабралі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і арганізацыі «За свой горад!». Гэта вынік працы ў пікетах і па кватэрах. Палітык Ганна Канюс адзначыла, што працэс ідзе вельмі хутка, менавіта дзякуючы высокай пазнавальнасці:

– Людзі ахвотна ставяць подпісы, яны ведаюць нас, і гэта для нас такая добрая нагода яшчэ раз з імі пагутарыць, з аднаго боку. А з другога – яны адразу ведаюць, напрыклад, што ёсць і Ігар Маслоўскі, што ёсць арганізацыя «За свой горад!», што ёсць каманда «За» і ёсць Ганна Канюс, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

– Нам не трэба шмат ім распавядаць пра нашу дзейнасць, бо яны ўжо ведаюць пра нас з інтэрната і з нашай дзейнасці на акругах, – дадала Ганна Канюс.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце