Ганна Канюс: Працягваем набор назіральнікаў



Стаць назіральнікамі на выбарах заклікаюць у Берасці сябры Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада).

Яны набіраюць каманду актыўных берасцейцаў, якія хочуць навучыцца фіксаваць фальсіфікацыі на выбарчых участках і агучваць такія факты для больш шырокага кола грамадства, — паведаміла палітык Ганна Канюс:

– Сёння ідзе набор назіральнікаў – і праз партыйную структуру, і праз арганізацыю „За свой горад”. І таксама мы далі абвестку ў інтэрнэце, каб усе, хто жадае паназіраць за выбарамі, а гэта нярэдка людзі, якія ўвогуле ніколі не назіралі на выбарах, каб яны прыйшлі, звярнуліся да нас, і мы іх накіруем на тыя участкі, па якіх мы ідзем.

Паводле Ганны Канюс, сацыял-дэмакраты ў Берасці плануюць назіраць амаль на чатырох дзясятках выбарчых участках.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце