Ганна Красуліна: Каардынацыйная рада павінна стаяць ля вытокаў дэмакратычнага парламенту



Пасяджэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета адбылося напярэдадні ў Варшаве ў закрытым рэжыме. Падчас пасяджэння выступіла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, якая ў тым ліку агучыла праграмную прамову, датычную далейшай дзейнасці.

Кажа прэс-сакратар Ціханоўскай – Ганна Красуліна:

Гэта такая праграмная прамова. Калі мы будзем у новай Беларусі, то гэта будзе перад дэмакратычна абраным парламентам. Сёння ў нас пакуль яшчэ дэмакратычна абранага парламенту няма, але ёсць Каардынацыйная рада, якая ўяўляю сабой вось такі сход прадстаўнікоў недзяржаўных грамадскіх арганізацыяў. І ў пэўным сэнсе яна з’яўляецца прадстаўніком грамадства.

Падчас пасяджэння Аб’яднанага пераходнага кабінета былі названыя асноўныя прыярытэты працы дэмакратычных сіл Беларусі на найбліжэйшы час.

Іх усяго сем:

візуалізацыя Новай Беларусі;

падтрымка рэпрэсаваных;

прыцягненне вінаватых да адказнасці;

дапамога беларусам у выгнанні;

умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў;

інфармацыйна-асветніцкая праца;

абарона незалежнасці Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя