Гарадзенскія сябры партыі БНФ рыхтуюцца да прэзідэнцкіх выбараў
Дванаццаць гарадзенскіх сяброў партыі БНФ прымуць удзел у агульна-нацыянальным вераснёўскім сходзе партыі, які пройдзе ў Менску.
“На сходзе будзе абмеркаванае пытанне прызначаных на 2015 год прэзідэнцкіх выбараў, а таксама шляхі павелічэння шэрагаў партыі БНФ”, – кажа старшыня гарадзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.
– Ніводная арганізацыя ясна і гучна не акрэсліла пазіцыю адносна таго, што адбываецца паміж нашымі суседзямі – вайны – з пазіцыі беларускіх нацыянальных інтарэсаў. І гэтая кампанія павінна даць перш за ўсё якасную і зразумелую альтэрнатыву з пункту гледжання беларускіх нацыянальных інтарэсаў. Мы збіраемся выкарыстоўваць гэтую кампанію менавіта з гэтай мэтай.
На рэгіянальным сходзе прысутнічалі госці – аднапартыйцы з Менску. Асаблівы непакой у сяброў партыі БНФ выклікае моцны прапагандыскі прарасейскі ціск на беларускіх жыхароў у сувязі з Расейскай агрэсіяй ва Украіне. Як паказала дыскусія актывістаў, пакуль магчымасцяў супрацьдзейнічаць гэтаму няма.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя