Гарадзенцы пра неабходнасць польскага TV: Мы славянскія, братэрскія народы
Міністэрства замежных спраў Польшчы звярнулася да кіраўніцтва польскага тэлебачання з прапановай прыняцця захадаў дзеля атрымання магчымасці прыёма тэлевізійных праграм прадстаўнікамі польскай меншасці у Беларусі, асабліва ў прыпамежнай Гародні.
Пачынаючы з верасня 2013 года ў Гародні адсутнічаюць польскія праграмы: Шматлікія звароты жыхароў горада аб аднаўленні вяшчання не далі плёну.
– Мы суседзі з Польшчай, з’яўляемся сябрамі. Можна сказаць – мы братэрскія народы. І павінна быць праграма польскага тэлебачання. Гэта бы спрыяла развіццю культуры паміж нашымі славянскімі, братэрскімі народамі. І была бы магчымасць больш пазнаваць польскую культуру, як суседскую.
Польскае тэлебачанне стала непажаданым у Гародні пасля падзеяў 2005 года, калі ўлады не прызналі вынікі з’езда Саюза палякаў, на якім старшынёй была абраная Анжаліка Борыс.
Беларускае Радыё Рацыя