Гародня: Мікола Казлоў сустрэўся з актывістамі
Некалькі дзясяткаў актывістаў сустрэліся ў Гародні з выконваючым абавязкі кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міколам Казловым.
На думку палітыка, жыхары Гародні актыўна праяўлялі сваю грамадзянскую пазіцыі, задаючы розныя пытанні:
– Канешне, спадабаліся пытанні. Яны былі дастаткова вострыя, і дастаткова складана на іх было адказаць. Нават такія пытанні, на якія мы да гэтай пары усёй апазіцыйнай супольнасцю не можам адказаць – як падняць увесь народ, напрыклад. Гэта пытанне не толькі філасофскае. Гэта пытанне тактыкі і стратэгіі. Мне спадабалася, што атмасфера была сяброўская, хоць пытанні былі нязручныя для мяне, і мне гэта падабаецца.
Палітык Мікола Казлоў на сустрэчы патлумачыў, як будзе адбывацца праймерыз па выбары адзінага кандыдата ад апазіцыі:
– Будзе тры пляцоўкі, куды будуць прыязджаць удзельнікі праймерыз, дзе будуць збірацца людзі слухаць і задаваць пытанні. І яны будуць мець магчымаць прагаласаваць. Нам вельмі важна, каб было больш новых людзей.
Наступная сустрэча ў Гародні з палітыкамі, якія вылучаюцца ў межах праймерыз на адзінага кандыдата адбудзецца ў Гародні ў пачатку сакавіка. Мікола Казлоў паабяцаў, што на гэту сустрэчу прыедуць усе кандыдаты.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Сяргея Апановіча