Гародня: за Валерыя Цапкалу – пікеты па ўсім горадзе



Гарадзенцы распачалі збор подпісаў за Валерыя Цапкалу па ўсім горадзе.

Прадстаўнік штаба прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандр Радзюк распавядае, што за Валерыя Цапкалу падпісваюцца людзі рознага ўзросту:

– Прыходзяць ад 18 гадоў. Самай старэйшай, у якой я прымаў подпіс, была жанчына, ёй 71 год. Людзі розных катэгорый, узростаў, займаюць розныя пасады.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Аляксандр Радзюк канстатуе, што пікеты за Валерыя Цапкалу будуць адбывацца па розных частках горада:

– На рабочай дошцы запісаны адрасы пікетаў, а менавіта, – з 8 да 8.30 – на “Азоце”, з 16 да 18.30 – таксама на “Азоце”, пасля OldCity – з 18.30 да 20.30, візавы цэнтр “Макей” – 8.00 – 16.00. Савецкая,7 – кожны дзень з 12.00 да 18.00.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Штаб Валерыя Цапкалы, які паходзіць з Гародні, знаходзіцца ў самым цэнтры горада па вуліцы Савецкая,7 і туды таксама можа прыйсці любы жадаючы, паб пакінуць свой подпіс.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня