“Гавары Праўду” за адмену Дэкрэта №3
На сустрэчу ў Цэнтры гарадскога жыцця з кіраўніцтвам кампаніі “Гавары Праўду” прыйшло амаль тры дзясяткі гарадзенцаў. Асноўнай тэмай гутаркі быў Дэкрэт №3 .
Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч заўважыла, што людзі, якія выйшлі на “Маршы недармаедаў” у Менску ды іншых гарадах Беларусі не маюць працы і адчуваюць несправядлівасць ад ўлады:
– Людзі адчулі вельмі моцную несправядлівасць, і таму выйшлі на вуліцу. І было б добра, каб улада ўсё ж такі гэты сігнал пачула і зразумела, што гэта не проста недарэчлівыя грамадзяне выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, а гэта сапраўды звычайныя беларускія сем’і, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі, бо ў іх няма працы.
Па словах старшыні рады “Гавары Праўду” Андрэя Дзьмітрыева, гэты Дэкрэт №3 трэба адмяніць:
– Стаўленне “Гавары Праўду” простае – дэкрэт трэба адмяніць. Мы заклікалі да гэтага ўладу, сказалі наўпрост гэта спадарыні Качанавай падчас сустрэчы з ёй, як кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта. І кажам усім чыноўнікам, з якімі сустракаемся, што гэты дэкрэт трэба адмяніць. І трэба не караць людзей за тое, што яны не маюць працы, а ствараць працоўныя месцы і даваць людзям працу.
Пасля сустрэчы гарадзенцы доўга не хацелі адпускаць прадстаўнікоў кампаніі, рабілі з імі сэлфі і задавалі розныя прыватныя пытанні. Ужо ў бліжэйшыя дні кіраўніцтва “Гавары Праўду з візітам паедзе па гарадах Берасцейшчыны.
[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя, Гародня