Gazeta Wyborcza прызнала Святлану Ціханоўскую чалавекам года



Уплывовае польскае выданне прадстаўляе палітыка як „пераможцу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі”.

„На працягу некалькіх тыдняў Святлана Ціханоўская стала палітыкам, — піша Gazeta Wyborcza. — А пасля — лідарам свайго народа. Сёння яна з’яўляецца адзіным аўтарытэтным прадстаўніком Беларусі на міжнароднай арэне”.

Рэдакцыя польскага выдання піша, што ўражаная „народам Беларусі, які змагаецца за сваю свабоду”. Таксама журналісты смуткуюць па тых, хто загінуў у гэтай барацьбе і патрабуюць вызвалення соцень палітычных вязняў.

Беларускае Радыё Рацыя