«Газпром» стварае ўласную ваенную кампанію
Расейскі энергетычны манапаліст «Газпром нефть» стварае ўласную прыватную ваенную кампанію (ПВК), паведамілі ў Галоўным упраўленні выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Украіны.
Як паведамляе прэс-служба ГУВ у Тэлеграме, адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік ураду РФ Міхаіл Мішусцін.
Украінская выведка заяўляе, што такім чынам у Расеі працягваецца «гонка ўзбраенняў» сярод асноўных палітычных гульцоў, якія актыўна ствараюць прыватныя войскі паводле прыкладу ПВК Яўгена Прыгожына.
Улетку 2022 года з’явілася інфармацыя, што «ПВК Вагнэра» вярбуе і адпраўляе на вайну расейскіх вязняў. Уладальнік кампаніі Яўген Прыгожын, які асабіста набліжаны да расейскага прэзідэнта, займаецца вярбоўкай і пабываў больш чым у дзесяці калоніях у розных рэгіёнах Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя