Генадзь Давыдзька абраны новым старшынёй „Белай Русі”
Генадзь Давыдзька абраны старшынёй РГА „Белая Русь”. Такое рашэнне 19 студзеня прыняў савет арганізацыі ў закрытым рэжыме.
Давыдзька з канца 2010 года ўзначальвае Белтэлерадыёкампанію.
Да гэтага часу „Белую Русь” з моманту яе заснавання ў 2007 годзе ўзначальваў Аляксандр Радзькоў. БелаПАН