Генадзь Фядыніч: Адбываецца інфармацыйны генацыд Беларусі
Працягваецца зачыстка незалежнай інфармацыйнай прасторы ў Беларусі. Можна сказаць, ідзе інфармацыйны генацыд Беларусі, – лічыць адзін з лідараў Прафсаюзу працоўных радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч. Па яго словах, падобныя крокі будуць працягвацца. Канешне, на нейкі момант можна спыніць пэўную газету ці сайт. Але ж у цяперашніх умовах можна вельмі хутка перафарматаваць і працягнуць дзейнасць.
Тэхнічныя першкоды можна пераадолець, галоўнае – запатрабаванасць з боку чытачоў, – кажа Генадзь Фядыніч:
– Людзі хочуць справядлівай інфармацыі. Яны, напрыклад, у “Нашй Ніве” чыталі тое, што яны думаюць. І звесткі з месцаў якраз адпавядалі рэчаіснасці. А не гэтая хлусня на БТ ці на іншых дзяржаўных СМІ. Няўжо ўлады думаюць, што зачысціўшы гэтае поле, яна застанецца і яе народ будзе паважаць, баяцца ці ўсё разам? Я думаю, што ўжо пройдзены той рубікон.
І ва ўладаў усё павярнуць назад не атрымаецца. Нельга прымусіць людзей думаць, як хоча ўлада. Нельга прымусіць людзей гаварыць, як хоча ўлада, – упэўнены Генадзь Фядыніч.
Беларускае Радыё Рацыя