Генадзь Фядыніч: Улады Расеі спрабуюць эканамічна прыдушыць Беларусь
Так у размове з карэспандэнтам Радыё Рацыя ацаніў перамовы па паглыбленні інтэграцыі прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч. Аднак бачна, што перамовы буксуюць.
Генадзь Фядыніч: З улікам таго, что ведаем з прэсы і з інтэрнэта, — большая колькасць гэтых „дарожных мапаў” , якія разглядаюцца на перамовах, падпісаны. Але самыя асноўныя не падпісаны. І ўрад не дамовіўся. Таму далей павінны дамаўляцца прэзідэнты. Я думаю, што і яны не дамовяцца на гэтым этапе. Таму што тое, чаго зараз патрабуе Расея, відаць, на самой справе непрымальна. А яна патрабуе згодна з тымі дамовамі, якія былі падпісаны раней, яшчэ 20 гадоў таму, і яна так і трактуе. Але ж у Беларусі ёсць шмат сваіх праблем, якія сёння расейцы не ўлічваюць, у тым ліку ў асноўным у эканоміцы. А Беларусь, у сваю чаргу, не ўлічвае патрабаванні Расеі, напрыклад, што датычыцца размяшчэння ваенных баз. І безумоўна, ёсць хваляванні, што Расея можа чыста эканамічна паспрабаваць задушыць Беларусь. Зараз і так яна паддушвае з гэтым падатковым манеўрам. Невядома, што будзе з газам, з нафтай. І нават Беларусь уваходзіць у ЕўраЗЭС, а пра нафту з Казахстанам не дамовіліся ні аб чым. Пермовы правялі, паветра пасатрасалі. Лічу, што ўсё гэта будзе працягвацца да самых прэзідэнцскіх выбараў, таму што калі сёння пагадзіцца з расейцамі — гэта, безумоўна, пакласці на вагу шаляў пытанне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. А калі не пагадзіцца, — то дзе шукаць выйсце з цяжкай сітуацыі ў эканоміцы, у якой не зроблены рэформы. А іх патрэбна было даўна рабіць. А хто іх зараз будзе рабіць? Гэты прэзідэнт і гэта кіраўніцтва іх не будуць рабіць. Таму што ўлады не тое што не ведаюць, яны баяцца іх рабіць. Таму што гэта будзе зусім другая эканоміка і другія адносіны. Рэзка падвысіцца роля прыватнага сектару. Хутчэй за ўсё, частка стратных дзяржаўных прадпрыемстваў стануць банкрутамі. І гэта даўно трэба было рабіць, а не хаваць, як страус, галаву ў пясок і лічыць, што ў нас усё добра. Не добра, у эканоміцы ў нас вельмі дрэнна. Таму я лічу, што перамовы 8 снежня, ці калі там, пройдуць як заўжды — аб чымсьці дамовяцца, а аб галоўным — не. І будзе яшчэ мабыць Рыгоравіч ездзіць і як ў мінулым годзе, і 30 і 31 снежня.
На мой погляд, Расея хоча такім мірным шляхам зацягнуць эканамічную ўдаўку на лёсе Рэспублікі Беларусь. А вось гэтага мы не павінны дапусціць. У тым ліку і гэты ўрад, і ўвесь народ.
RR: Але неяк у грамадстве спакойна напярэдадні такіх лёсавызначальных перамоваў. Мабыць, людзі думаюць, што бацька ўсё вырашыць, выкруціцца. Але ж могуць быць нечаканасці.
Генадзь Фядыніч: 25 год так і было — выкручваўся. Народ і прывык да гэтага. Прывык, што хтосьці павінен за ўсіх вырашаць. Народ не верыць, што ад яго нешта залежыць. Таму што ён пастаўлены ў такія ўмовы, калі ён самы незалежны зараз — ад яго нічога не залежыць у Рэспубліцы Беларусь — ні выбары, ні сітуацыя на прадпрыемстве. Спадзяўюцца, што так ці інакш, а нешта будзе. Лічу, што гэта бяда самой ўлады. Бяда і віна ідэолагаў урада і адміністрацыі. Таму што трэба пастаянна гаварыць аб незалежнасці, на прыкладах паказваць, чаму павінна захоўвацца незалежнасць, чаму трэба ганарыцца, што ты грамадзянін Беларусі ці жывеш у Беларусі. Таму народ і спадязецца — раз з намі ніхто не раіўся да сённяшняга часу, як рабіць, а рабілі самі, так і рабіце самі, а мы паглядзім.
RR: Небяспечна тое, што гэтыя перамовы ідуць у тайне. Не ведаем, што там за „дарожныя мапы” распрацоўваюцца. Раптам выплывае, што аказваецца, размова можа ісці і аб стварэнні адзінага ўраду і парламенту — такіх наддзяржаўных фармаванняў, якія моцна абмяжоўваюць суверэнітэт Беларусі. Наколькі гэта ўсё законна?
Генадзь Фядынч: Я лічу, што тая дамова аб Саюзнай дзяржаве, якую падпісалі 20 год таму, аб ёй жа таксама ніхто ні з кім не раіўся. Яе таксама ў кабінетах напісалі і падпісалі. І думалі, што гэтая папера будзе ляжаць, а мы будзем рабіць так, як нам сёння будзе выгодна. Але ж калі б у Расеі эканамічнае і палітычнае становішча былі б вельмі добрымі, то да гэтай дамовы ніхто бы не звяртаўся ў сур’ёз, як і да шматлікіх другіх дамоваў. Але ж сітуацыя мяняецца. І я лічу, чаму гэтыя перамовы ідуць у таямніцы, чаму людзям не паказваюць гэтыя „дарожныя мапы” — таму што там ёсць, хутчый за ўсё, такія пункты, якія, безумоўна, нясуць пагрозу незалежнасці Беларусі. І самае брыдкае будзе ў тым, што да нічога канкрэтнага і разумнага не дамовяцца, каб кожная краіна заставалася незалежнай, а быў разумны прагматызм з кожнага боку і ў першым ліку ў эканоміцы, вось да гэтага не дамовяцца. Таму што той, хто дужэйшы, хто багацейшы будзе навязваць свае правілы і падыходы да таго, хто сёння не такі дужы, як Расея супраць Беларусі. І я лічу, што на добры толк, калі на такіх перамовах нічога не атрымоўваецца, то трэба вынесці гэтую дамову аб Саюзнай дзяржаве для скасавання, калі не на паседжанне парламенту, то на рэферэндум, як народ прагаласуе, так і будзе. І тады смела можна з гэтымі вынікамі, з гэтым дакумантам, гэтаму прэзідэнту, ці іншаму прэзідэнту ісці на перамовы ад імя народ, а не ад самаго сябе ці адмінітрацыі.
RR: Але таксама спрэчная прапанова — на рэферэндуме вырашаць лёс незалежнасці. Меркаванне людзей можа змяняцца, залежаць ад каньюнктуры. Сёння адно, заўтра іншае. А незалежнасць не падлягае кан’юнктуры.
Генадзь Фядыніч: А хто павінен вырашаць пытанні аб незалежнасці, калі не сам народ? Народ павінен. Іншая справа, што народ ужо адвык гэта вырашаць, таму што з ім ужо даўно ніхто не раіўся па ўсіх момантах, нават па ўнутраных пытаннях. Хто раіўся па страхавому стажу па пенсіях, па кантрактанй сітстэме, па дэкрэту №5, па якому на год прэмію можна здымаць, па іншых пытаннях? — Ніхто не раіўся. Відавочна, гэта і бяда нашай улады, што яна не хоча раіцца са сваім народам. А зараз падтрымка народу, як ніколі, патрэбна ўладзе. Таму трэба, каб па асноўных прынцыпах улада раілася з людзьмі. Так робяць улады ўсіх краінаў, якія паважаюць свой народ.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя