Генадзь Коршунаў: Беларусы не гатовы аб’ядноўвавaцца ані з Расеяй, ані з Захадам
Асноўнае пытанне, якое ўзнікла пасля падпісання Беларуссю і Расеяй дарожных карт: ці адбудзецца далучэнне Беларусі да Расеі.
Гатовасць да такога кроку ацаніў былы дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў:
– Калі б была альтэрнатыва, ці ў адзін саюз, ці ў другі саюз, то большая частка зараз, напэўна, пакуль хутчэй за ўсё прагаласавала б за Расею. Калі людзям даваць выбар, то абсалютная большасць у тым ці іншым варыянце кажа за тое, што мы жадаем аднолькава мець зносіны, гандляваць, камунікаваць і з усходнім партнёрам, і з заходнім.
Генадзь Коршунаў таксама адзначыў, што за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі статыстычны адсотак жадаючых аб’яднання краіны з Расейскай Федэрацыяй быў нікчэмна малы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя