Генадзь Коршунаў: Ёсць такі ваенны тэрмін – унутраная акупацыя
Расейска-украінская вайна пачалася не 24 лютага, а ў 2020 годзе. У гэтым пераканы кандыдат сацыялагічных навук, старшы эксперт Цэнтру Новых ідэй Генадзь Коршунаў, які ў гэты час знаходзіцца ва Украіне і падзяліўся з намі аповядам пра тое, што зараз адбываецца:
– Тое, што я бачу, што эксперты пішуць з людзьмі размаўлялі, ёсць ўпэўненасць, што сёння-заўтра – пераломныя дні, людзі ўпэўненыя, што Расея разлічвала на хуткі бліцкрыг, фактычна за дзень-два захапіць тое, што яны планавалі, але яны не разлічылі тых настрояў, якія ёсць ва ўкраінскім грамадстве. Калі даводзілася размаўляць раней з расейскімі экспертамі, расейцы сапраўды шчыра лічаць, што беларусы, украінцы і расейцы – адно і тое ж. Яны абсалютна не ўсведамляюць, што і раней гэта розныя людзі, розныя народы. Ніколі беларусы і ўкраінцы не былі малодшымі братамі, мы былі асаблівымі. І усё роўна ў іх ёсць адчуванне, што беларусы і ўкраінцы мараць увайсці ў склад Расеі. І таму яны думалі, як жартуюць у сеціве, што іх будуць сустракаць хлебам і соллю, таму яны цяпер захлынаюцца.
– На вашую думку, з чаго ўсё пачалося і ў якой кропцы зараз?
– Ведаеце, у мяне своеасаблівы погляд на тое, з чаго пачалося. Я б сказаў, што ўсё пачалося ў жніўні 2020 года. Калі пачалася рэвалюцыя ў Беларусі, Лукашэнка фактычна стаў пераўтварацца ў марыянетку Пуціна. Я не здзіўлюся, калі рыторыка і дзеянні Лукашэнкі справакавалі імперскія намаганні Пуціна і пасілілі эскалацыю тэрыарыяльную і ваенную. Фактычна, Лукашэнка задавіў паўстанне з дапамогай Расеі. Беларусь перайшла ў рэжым акупацыі. Ёсць такі ваенны тэрмін – унутраная акупацыя. Здавалася б, што акупацыя – калі знешнія войскі захопліваюць краіну, а тут Лукашэнка здрадзіў, разам з ім здраздзілі вайскоўцы. І вайскоўцы, міліцыянты, сілавікі сталі кантраляваць Беларусь, не маючы на гэта права. І праз гэта Пуцін вырашыў давіць не толькі ў Расеі, але і вырашыў зрабіць тое ж самае і ва Украіне.
Цалкам размову слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Генадзь Коршунаў дадаў, што пакуль цяжка даваць прагнозы адносна таго, што нават будзе заўтра ці праз некалькі дзён. Усе рашэнні прымаюцца па абставінах.
Беларускае Радыё Рацыя