Генадзь Максак: Еўрапейскі Звяз мусіць адстаяць ідэю паўторных выбараў у Беларусі
Выбары ў Беларусі не далі юрыдычных падставаў меркаваць, хто ж стаў прэзідэнтам краіны. Вынікі незалежнага назірання за выбарамі ў Беларусі прадставіў кіраўнік Савета знешняй палітыкі “Украінская прызма” Генадзь Максак:
– Выбары не дазваляюць вызначыць перамогу Аляксандра Лукашэнкі. Яны былі праведзены не ў свабодны і не ў дэмакратычны спосаб. Усе стадыі адміністрацыі выбараў, ад стварэння выбарчых камісіяў і стварэння ініцыятыўных груп па зборы подпісаў, да галасавання і падліку галасоў, – на кожным этапе былі вельмі вялікія парушэнні, якія ў прынцыпе ідуць у разрэз з асноўнымі дакументамі, як, напрыклад, дакумент АБСЕ 1990 года, дзе прадугледжваюцца ўсе правы і свабоды падчас выбарчага працэсу.
Падчас сустрэчы эксперт падкрэсліў, што ў любым разе ўнутраная сітуацыя ў Беларусі мусіць быць вырашана ўласнымі рэсурсамі. Падтрымка краін-суседзяў можа выражацца ў нейтралізацыі знешніх уздзеянняў на Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
