Генадзь Манько: Палітычная сіла павінна аб’яднацца з сілавым сектарам нашых дабравольцаў



У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце з’явілася пасада кіраўніка Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве. Яе заняў Генадзь Манько, які з мінулага году наладжваў супрацу з дабраахвотнікамі ва Украіне. Працягвае новы чалец Кабінету:

З канца сакавіка мінулага года я знаходзіўся ва Украіне. Я быў да гэтага супрацоўнікам Офіса Святланы Ціханоўскай. Пасада мая называлася «каардынатар па працы з дабравольцамі ва Украіне». Мая задача была зразумець іх жаданні, патрэбы, патрабаванні. Займаліся ў асноўным дапамогай – аўтамабілі, рэчы. Плюс наша задача была выбудаваць адносіны, таму што пасля 24 лютага, калі адбыліся падзеі ва Украіне, мы дакладна разумелі, што ёсць такая магчымасць, калі палітычная сіла магла б аб’яднацца з сілавым сектарам нашых дабравольцаў, якія знаходзяцца ва Украіне.

Падчас канферэнцыі “Новая Беларусь” Святлана Ціханоўская зазначыла, што Генадзю Манько ўжо атрымалася наладзіць кантакты ва Украіне, у тым ліку і з Палком Каліноўскага.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя