Генадзь Зюганаў: Расея цяпер адчувае перагрузкі і цяжкасці
Нямала праблем і цяжкасцяў у беларуска-расейскіх адносінах узнікае штучна.
Пра гэта заявіў кіраўнік фракцыі КПРФ у Дзярждуме Расеі Генадзь Зюганаў у інтэрв’ю праграме „Контуры” тэлеканала ОНТ, паказаным увечары 24 ліпеня.
„Яны (праблемы) узнікаюць з-за таго, што некаторыя міністры, службы, арганізацыі, асобныя кіраўнікі хочуць выціснуць хутчэй выгаду, а не разумеюць, што сумарная выгада будзе значна большай і лепшай. Яны думаюць цяперашняй задачай, а, выбудоўваючы такога роду саюз і прадпрыемствы, трэба думаць пра будучыню”, — адзначыў расійскі парламентарый.
Будучыня, паводле яго слоў, гэта „найноўшыя тэхналогіі, суперкласная вытворчасць, сучасныя машынабудаванне і станкабудаванне, электроніка, робататэхніка”. „У гэтым плане магчымасці Беларусі не меншыя, а большыя, чым у Расеі. Важна іх сілкаваць, падтрымліваць і стымуляваць”, — сказаў Зюганаў.
Ён таксама адзначыў: „Расея цяпер адчувае перагрузкі і цяжкасці, і як бы нашы некаторыя фінансісты не сапсавалі нашы эканамічныя сувязі. Важна лепшыя праграмы — яны добра выбудаваныя — і тыя планы, якія мы даўно сумесна намецілі, рэалізаваць у поўнай меры”.
„На жаль, фінансава-эканамічны блок у расейскім урадзе — гэта людзі, якія, хутчэй, гавораць з англійскім акцэнтам, чым з беларускім прыжмурам”, — заўважыў кіраўнік фракцыі КПРФ.
Ён упэўнены, што існуючыя праблемы павінны вырашацца на прэзідэнцкім узроўні — „разумна, дасведчана і своечасова”.