Гендырэктар МАГАТЭ сустрэўся з Лукашэнкам
Бяспека з’яўляецца галоўным прыярытэтам пры будаўніцтве Беларускай АЭС. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з генеральным дырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкія Амана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў вялікае значэнне, якое ў Беларусі надаюць візіту гендырэктара МАГАТЭ, асабліва ў сувязі з развіццём у краіне сферы мірнага атама і будаўніцтва ўласнай АЭС.
„Я быў бы вельмі зацікаўлены, каб вы асабіста пабывалі на будоўлі і пераканаліся ў тых прыярытэтах, якіх мы прытрымліваемся пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Гэта перш за ўсё бяспека АЭС. Усе краіны, якія маюць тэхналогіі па будаўніцтве атамных станцый, зрабілі адпаведныя вывады не толькі з вынікаў чарнобыльскай катастрофы, але і ў сувязі з катастрофай на АЭС „Фукусіма”. Таму мы прытрымліваемся перш за ўсё гэтага прыярытэту пры будаўніцтве”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Фота БелТА і politico.com