Генерал Сяргей Наеў: Беларусь застаецца «галоўным хаўруснікам Расеі ў вайне супраць Украіны»
Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Украіны Сяргей Наеў заявіў, што Беларусь застаецца «галоўным хаўруснікам Расеі ў вайне супраць Украіны», таму ўкраінскае войска будзе разглядаць любую паветраную цэль «як сродак паветранага нападзення або як аб’ект забеспячэння баявых дзеянняў», які будзе тэрмінова знішчаны.
Паводле ўкраінскай выведкі, на тэрыторыі Беларусі цяпер знаходзіцца да 6,5 тысяч наймітаў расейскае ПВК „Вагнер”. Яны адпрацоўваюць з падраздзеламі Узброеных сіл Беларусі пытанні «наступальнага характару, вядзення баявых дзеянняў у населеных пунктах і лясной мясцовасці».
«Знаходжанне ПВК „Вагнер“ у Беларусі з’яўляецца небяспекай, але калі яны створаць адпаведныя або дыверсійна-выведныя групы або наземную наступальную групоўку, тады гэта стане рэальнай пагрозай», — падкрэсліў Наеў.