Генерал ЗША – за празрыстасць расейска-беларускіх манеўраў



Генерал ЗША Бэн Годжэс заклікаў Расею забяспечыць празрыстасць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», якія маюць адбыцца на тэрыторыі Беларусі ў верасні.

Паводле генерала Годжэса, камандзіра Сухапутных сілаў ЗША ў Еўропе, гэта дапамагло б знізіць штораз большую занепакоенасць з нагоды вучэнняў, паведамляе DELFI. Годжэс адзначыў, што Расея павінна запрасіць на вучэнні большую колькасць назіральнікаў і прадстаўнікоў СМІ.

«Я заклікаю расейцаў знізіць гэта неспакой з дапамогай празрыстасці. Расейцы павінны запрасіць да ўдзелу СМІ, каб яны пабачылі гэтыя вучэнні, так як NATO запрашае СМІ назіраць за ўсім, што мы робім» — заявіў амерыканскі генерал на брыфінгу ў Міністэрстве абароны Літвы.

svaboda.org