Генеральная асамблея ААН прыпыніла ўдзел Расеі ў Радзе правоў чалавека



Генэральная Асамблея ААН 7 красавіка прагаласавала  па пытанні аб прыпыненні ўдзелу Расеі ў Радзе ААН па правах чалавека з прычыны меркаваных масавых расейскіх ваенных злачынстваў у ходзе агрэсіі супраць Украіны.

Рэзалюцыя была прынятая большасцю галасоў: «за» прагаласавалі 93 краіны, «супраць» – 24, а яшчэ 58 краін устрымаліся. Беларусь была сярод краін, якія галасавалі «супраць», а прадстаўнік Беларусі перад галасаваннем крытыкаваў прапанаваную рэзалюцыю.

Расея ўжо другі год уваходзіла ў склад Рады ААН па правах чалавека. Агульны тэрмін членства ў органе, які базуецца ў швайцарскай Жэнэве, складае тры гады.

Пастаянная прадстаўніца ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд запатрабавала выключэння Расеі пасля таго, як Украіна абвінаваціла расейскія войскі ў забойстве дзясяткаў мірных жыхароў у горадзе Буча пад Кіевам.

Беларускае Радыё Рацыя