Генеральны сакратар НАТА: Расея падцягвае свае войскі да мяжы з Украинай
Генеральны сакратар НАТА заяўляе, што расейскія войскі набліжаюцца да мяжы з Украінай. Пра гэта Енс Столтэнберг сказаў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Еўразвязу Федэрыкай Магерыні.
Паводле слоў генсакратара НАТА, Расея „па-ранейшаму падтрымлівае тэрарыстаў, навучаючы іх і даючы ім узбраенне”. Акрамя таго, ён заявіў, што на тэрыторыі ўсходняй Украіны знаходзяцца прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў.
Раней Злучаныя Штаты Амерыкі таксама абвінавацілі Расею ў нарошчванні сіл ля мяжы з Украінай. Пасля абвастрэння сітуацыі ва Украіне расейскія ўзброеныя сілы правялі серыю вучэнняў паблізу заходняй мяжы. У палове кастрычніка Уладзімір Пуцін загадаў вярнуць войскі з вучэнняў у Растоўскай вобласці ў месцы пастаяннай дыслакацыі. Улады Украіны, краін Захаду і прадстаўнікі НАТА не пацвердзілі поўнага адводу войскаў.
Беларускае Радыё Рацыя
