Генеральны сакратар NATO прыбыў з неанансаваным візітам у Кіеў



Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг прыбыў з неанансаваным візітам у Кіеў. У чацвер раніцай Столтэнберга заўважылі на Міхайлаўскай плошчы ў цэнтры ўкраінскай сталіцы.

Выданне The Kyiv Independent апублікавала фота Столтэнберга, які ўшанаваў памяць загінулых украінскіх вайскоўцаў. Як піша gazeta.ua Генеральны сакратар NATO, верагодна, правядзе ў Кіеве сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

У лютым, за некалькі дзён да гадавіны расейскага ўварвання ва Украіну, там жа пачаўся не анансаваны візіт прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Кіеў. Затым амерыканскі лідар наведаў Украіну і Польшчу.

Напярэдадні генеральны сакратар NATO заявіў, што заходнія саюзнікі не адмаўляюцца ад падтрымкі Украіны ў вайне супраць Расеі нягледзячы на пагрозы Крамля ўжыць ядзерную зброю.