Гено Тэбідзе: Улады павінны папрасіць прабачэння
У Грузіі цягам некалькіх дзён адбываюцца пратэсты, якія звязаныя з прыняццем „закону пра інагентаў”. Улады былі вымушаныя пайсці на саступкі з-за пратэстаў і пакуль не прымаць закону.
Пра тое што адбываецца ў Грузіі распавядае палітык Гено Тэбідзе, кіраўнік партыі „Лело” па Аджарыі:
– Улада павінна выбачыцца перад народам за тое, што адбылося. Не было ніякай неабходнасці прымаць гэты закон.
На думку Гено Тэбідзе, тое што адбываецца зараз у Грузіі – гэта маленькая перамога моладзі:
– Гэта палітычнае дасягненне, але гэта дасягненне моладзі Не трэба прыўлашчаць і сцвярджаць, што гэта дасягненне нейкай палітычнай партыі. Гэтага дасягнулі грамадзяне Грузіі і гэта самая вялікая перамога.
Палітык упэўнены, што акцыі ў Грузіі будуць працягвацца і асноўная іх задача – вызваленне ўсіх затрыманых за апошнія дні.
Беларускае Радыё Рацыя