Генпракуратура не мае права сачыць за ЦВК



Генеральная пракуратура Беларусі не мае права сачыць за выкананнем заканадаўства Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Такі адказ прыйшоў на скаргу былой дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай.

Яна прасіла Генпракуратуру і Вярхоўны суд ацаніць законнасць рашэння ЦВК, якое на 11 месяцаў скараціла тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Паводле Канапацкай, гэтае рашэнне супярэчыць Канстытуцыі. Вярхоўны суд адмовіў у завядзенні крымінальнай справы, патлумачыўшы, што ЦВК прыняло такое рашэнне ў межах сваіх паўнамоцтваў.

Нагадаем, што парламенцкія выбары прайшлі 17 лістапада. Ніводзін апазіцыянер у Нацыянальны сход не трапіў.

Беларускае Радыё Рацыя