Генпракурор Украіны: Саўчанка рыхтавала тэракт у Радзе



Генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што народны дэпутат Украіны, Герой Украіны Надзея Саўчанка рыхтавала тэрарыстычны акт у сесійнай зале Вярхоўнай Рады.

«У следства ёсць неабвержныя доказы таго, што Надзея Саўчанка асабіста планавала, прыцягвала, давала ўказанні, як правесці тэрарыстычны акт у сценах парламенту, — заявіў Юры Луцэнка з трыбуны Вярхоўнай Рады.

Надзея Саўчанка сёння  прыбыла ва ўпраўленне Службы бяспекі Украіны для допыту, пасля яна  выступіла перад журналістамі, аднак адмовілася адказваць на пытанні :

– Мяне выклікалі ў якасці сведкі на допыт да следчага. Як афіцэр Узброеных сіл Украіны я давала клятву ўкраінскаму народу і клятву бараніць украінскую зямлю. Зусім не ўкраінскія ўлады. Я абвінавачваю ўкраінскую ўладу ў злачынствах супраць украінскага народу. Ва ўсіх тых смерцях, якія адбыліся за перыяд дзеючай злачыннай улады Парашэнкі.

Генпракуратура Украіны  разлічвае, што парламент на наступным тыдні дасць дазвол на прыцягненне Надзеі Саўчанкі да крымінальнай адказнасці, затрыманне і арышт.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота UkraFoto