Тыя, хто перадаў відэа па забойстве Шарамета, будуць звольненыя
Генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка паабяцаў з ганьбай звольніць супрацоўнікаў, якія перадалі ў адкрыты доступ відэа з матэрыялаў па забойстве журналіста Паўла Шарамета. Паводле яго слоў, гэта незаконна і ўскладняе зараз працу праваахоўных органаў. Таксама ён дадаў, што следства зараз правярае інфармацыю пра сачэнне за забітым журналістам, якое нібыта арганізаваў начальнік крымінальнай паліцыі Вадзім Траян.
Беларускае Радыё Рацыя
