Генштаб Украіны назваў ролю абаронцаў Марыўпаля ў вайне
Генштаб Украіны назваў ролю абаронцаў Марыўпаля ў вайне.

„Утрымліваючы пазіцыі на “Азоўсталі”, яны не дазволілі расейцам перакінуць на іншыя раёны каля 20 тысяч чалавек. Гэта перашкодзіла хуткаму захопу Запарожжа, выхаду на адміністрацыйную мяжу Данецкай і Запарожскай абласцей. Засяроджанне асноўных сіл РФ вакол Марыўпаля дало ўкраінскаму войску магчымасць стварыць абарончыя рубяжы ў іншых раёнах і даць адпор войскам РФ”.
„Мы атрымалі крытычны час для фарміравання рэзерваў, перагрупоўкі сіл і атрымання дапамогі ад партнёраў”.
Адзначаецца, што гарнізон „Марыўпаль” выканаў сваё баявое заданне – выратаваць жыццё асабовага складу. Надалей трывае аперацыя па ўратаванні ўсіх вайскоўцаў з „Азоўсталі”.
Эвакуіравалі 266 вайскоўцаў, яны знаходзяцца на тэрыторыях, падкантрольных расейцам. Іх плануюць абмяняць на расейскіх палонных.
