Генштаб УСУ: У Беларусь прыехалі „кадыраўцы”
У Беларусь прыехалі „кадыраўцы”. Паведамляе Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны.
„Рэспубліка Беларусь працягвае падтрымліваць узброеную агрэсію Расейскай Федэрацыі супраць украінцаў. Расейская Федэрацыя працягвае перакідванне асобных частак на тэрыторыю гэтай краіны. Так, 26 кастрычніка адзначана прыбыццё на чыгуначную станцыю Берасце эшалона ваеннай тэхнікі з Расейскай Федэрацыяй. Разам з вайскоўцамі ўзброеных сілаў РФ прыбываюць так званыя „кадыраўцы”. Акрамя таго, расейскія вайскоўцы заўважаныя ў населеных пунктах паміж Берасцем і Маларытай”, – узгадваецца ў сённяшнім дакладзе Генеральнага штабу ЗСУ.