Германія, Польшча і Швецыя абвясцілі дыпламатаў РФ персонамі нон грата
Сёння расейскім амбасадам у Нямеччыне, Польшчы і Швэцыі паведамілі, што ў кожнай з гэтых установаў адзін дыпламат абвешчаны персонай нон грата, паведаміў на сваёй старонцы ў Твітэры Рыкард Юзьвяк, рэдактар Радыё Свабода.
5 лютага расейскае Міністэрства замежных спраў паведаміла, што па адным дыпламату з Нямеччыны, Польшчы і Швецыі абвешчаныя персонамі нон грата ў Расеі. Расейскі бок сцвярджаў, што супрацоўнікі Генеральных консульстваў Швецыі і Польшчы ў Санкт-Пецярбургу і амбасады Нямеччыны ў Маскве ўдзельнічалі «ў незаконных акцыях 23 студзеня 2021 году». Відавочна, маюцца на ўвазе мітынгі ў падтрымку расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Тром дыпламатам было загадана найбліжэйшым часам пакінуць тэрыторыю Расеі.
Фота: TASS/DPA/Bernd von Jutrczenka