Германія задумалася пра вайну
Першы раз пасля заканчэння Халоднай вайны нямецкі ўрад мае намер загадаць грамадзянам стварыць дома 10-дзённы запас пітной вады і прадуктаў харчавання на выпадак маштабнага тэракта ці прыроднай катастрофы. Пра гэта піша газета Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung.
Нямеччына знаходзіцца ў стане падвышанай тэрарыстычнай небяспекі пасля двух нападаў ісламскіх тэрарыстаў. Каб даць рады пагрозам, Берлін збіраецца павялічыць затраты на паліцыю і сілы бяспекі і стварыць спецыяльнае падраздзяленне для барацьбы з кіберзлачыннасцю і кібертэрарызмам.
Фота tagesschau.de
