„Гістарычная ноч”: прэзідэнт Літвы лічыць, што ЕЗ сказаў „так” еўраінтэграцыі Украіны
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што лідары Еўрапейскага Звязу сказалі „так” украінскай еўраінтэграцыі.
Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter.

„Гістарычная ноч у Версалі. Пасля пяці гадзін гарачых дыскусій лідары ЕЗ сказалі „так” украінскай еўраінтэграцыі. Працэс пачаўся. Цяпер мы і ўкраінцы павінны зрабіць гэта хутка. Гераічная ўкраінская нацыя заслугоўвае ведаць, што яе вітаюць у ЕЗ”, – адзначыў Наўседа.
Нагадаем, раней кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, якія сабраліся ў Версалі, выступілі з заявай, прапанаваўшы Еўрапейскай камісіі прадставіць свае высновы наконт заяўкі Украіны на членства ў ЕЗ.
28 лютага прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў заяўку на сяброўства Украіны ў Еўрапейскім звязе.
1 сакавіка Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю аб наданні Украіне статусу краіны-кандыдата на ўступленне ў ЕЗ, аднак рэзалюцыя мае рэкамендацыйны характар.
Беларускае Радыё Рацыя
