Гітанас Наўседа: гэта агідная акцыя!
Беспрэцэдэнтная падзея!» Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа пракамэнтаваў інцыдэнт з самалётам, які ляцеў у Вільню:
«Цывільны пасажырскі самалёт, які ляцеў у Вільню, быў прымусова пасаджаны ў Менску. Беларускі палітычны актывіст і заснавальнік каналу «Нехта» (былы рэдактар. — Рэд.) быў у самалёце. Ён арыштаваны. За гэтай агіднай акцыяй стаіць рэжым Беларусі.
Я патрабую тэрмінова вызваліць Рамана Пратасевіча!”.
Гітанас Наўседа таксама заклікаў саюзнікаў па NATO і Еўразвязу «неадкладна адрэагаваць на пагрозу, якую рэжым Беларусі стварае міжнароднай грамадзянскай авіяцыі» і паабяцаў, што будзе гаварыць пра інцыдэнт заўтра на Еўрапейскай радзе ў Бруселі.
Беларускае Радыё Рацыя