Гітанас Наўседа: Міграцыйны крызіс наўрад ці вырашыцца бліжэйшым часам
Прэзідэнт Літвы расказаў, што пра Беларусь гаварылі кіраўнікі НАТА і ЕЗ на сваёй сустрэчы.

„Поўная ваенная інтэграцыя Беларусі ў ваенныя структуры і дактрыны Расеі. Гэта стварае новыя выклікі для калектыўнай бяспекі НАТА, і Альянс павінен адпаведным чынам скарэктаваць свае планы, стратэгіі і тактыку і быць гатовым да магчымага адказу„, – паведаміў Гітанас Наўседа.
Таксама прэзідэнт расказаў, што з гасцямі абмяркоўвалася сітуацыя з бяспекай у Балтыйскім рэгіёне і Украіне: „І сітуацыя вакол Украіны з-за мабілізацыі расейскіх войскаў, што нас асабліва непакоіць. Яшчэ адзін працэс, які выклікае заклапочанасць„.
Літоўскі лідар заявіў, што міграцыйны крызіс на граніцы з Беларуссю наўрад ці вырашыцца ў бліжэйшы час.
