Глабальны рэжым НС з-за каронавіруса СААЗ пакуль не адмяняе
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) пакінула ў сіле рэжым глабальнай НС у сувязі з каронавірусам. Пра гэта заявіў 1 траўня на брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэйесус, перадае ТАСС.
„Пандэмія застаецца надзвычайнай сітуацыяй для грамадскай аховы здароўя”, – адзначыў кіраўнік СААЗ па выніках пасяджэння камітэта СААЗ па НС, якая прайшла у рэжыме тэлеканферэнцыі 30 красавіка.
Гебрэйесус дадаў, што наступнае пасяджэнне камітэта СААЗ па надзвычайнай сітуацыі з сувязі з каронавірусам будзе склікана на працягу 90 дзён.
Рэжым НС дзейнічае з 30 студзеня.
Фота Globallookpress