Год таму ПАРЕ назвала канфлікт на Данбасе „расейскай агрэсіяй”



Год таму Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы афіцыйна назвала канфлікт на Данбасе “расейскай агрэсіяй”.  Тэрыторыі самаагалошаных ДНР і ЛНР у ПАСЕ былі названыя “акупаванымі тэрыторыямі”.

З такой фармулёўкай катэгарычна не пагадзілілся ў Крамлі, дзе падзеі на Данбасе і пагэтуль называюць “паўстаннем шахцёраў і трактарыстаў супраць Кіеўскай хунты” і ўсяляк адмаўляюць прысутнасць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны.

Вось сведчанне ветэрана Антытэрарыстычнай аперацыі Сяргея Багукальца, этнічнага беларуса з Чарнігаўшчыны, які ў складзе Першага танкавага корпусу браў удзел у баях на Данбасе:

– На пачатку лета 2014 года – гэта былі мясцовыя жыхары, якія выступалі на прарасейскім боце, але адчувалася, што там працуюць нейкія інструктары з Расеі, нейкія кансультанты ды іншае. З восені 2014 года – гэта была расейская армія, штатная, укамплектаваная ды вышкаленая.

За час узброенага канфлікту ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі загінула больш за 10 000 украінскіх вайскоўцаў, больш за 20 000 было паранена. Амаль 1 міліён сталі ўцекачамі.

Беларускае Радыё Рацыя