Год вайны ва Украіне: адказнасць на беларускім народзе?

Да ўгодкаў вайны ва Украіне ініцыятыва Belarus in Focus у партнёрстве з беларускай экспертнай сеткай „Наша думка” і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) правялі анлайн-абмеркаванне вынікаў году вайны.

Несуцяшальным назіраннем падзяліўся кіраўнік даследчых праектаў украінскага Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расейскай агрэсіі Дзмітрый Грамакоў:
– Беларусь з’яўляецца паўнавартасным удзельнікам гэтага канфлікту. Так, можа быць не ваююць масава, войска не ўключылася ў працэс уварвання, але асобныя часткі і падраздзяленні, людзі, якія зайшлі ў ПВК, яны прысутнічаюць ва Украіне. Пэўная частка адказнасці ляжыць і на беларускім народзе ў сілу таго, што крыніцай улады па Канстытуцыі з’яўляецца беларускі народ.

Беларускі палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі аспрэчыў пазіцыю свайго ўкраінскага калегі:
– Я б усё ж такі праводзіў мяжу паміж рэжым і народам. Кваліфікавала так міжнародная супольнасць і яно бачна няўзброеным вокам, што рэжым стаў з першага дня саўдзельнікам гэтай агрэсіі, бо менавіта ў беларускага кірунку быў нанесены, паводле задумы, вырашальны ўдар, які быў павінен скончыцца ўзяццем Кіева і за тры дні гэты „бліцкрыг” павінен быў завяршыцца.
Паводле Аляксандра Класкоўскага, беларускі народ у расейскай вайне ва Украіне праявіў сябе як антываенны народ. Вынікі сацыялагічных даследаванняў паказваюць, што нават большасць прыхільнікаў Лукашэнкі – супраць адпраўкі беларускіх войскаў ва Украіну.
Беларускае Радыё Рацыя
