Гомельшчына падтрымала Беларускі нацыянальны кангрэс



Дэмакратычныя актывісты Гомельшчыны падтрымалі ідэю правядзення Беларускага нацыянальнага кангрэсу. Каля 60 сябраў дэмакратычных аб’яднанняў і партыяў з Гомеля, Рэчыцы і Калінкавічаў сабраліся ў грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палескай на сустрэчу з палітыкамі Мікалаем Статкевічам і Вячаславам Сіўчыкам. Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч выказвае шкадаванне, што лідары апазіцыі не змаглі вызначыцца з адзінай пазіцыяй па будучых парламенцкіх выбарах.

Калі казаць пра гэтыя выбары, то я, калі б мы сабраліся раней, утварылі аргкамітэт, любую іншую пляцоўку, прапаноўваў бы наступнае. Да самага апошняга моманту кажам: мы на гэтыя выбары не ідзем, бо яны несумленныя. І тады будзе паніка ў ведамстве Макея, у яго партнёраў з таго боку. І пачнуць ужо тады круціць-угаворваць, які закон падправіць. Глядзіш – і атрымалі нешта падобнае да выбараў.

Беларускі нацыянальны кангрэс мае адбыцца 15 траўня ў Менску. У аргкамітэт Кангрэсу ўваходзяць Уладзімір Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Зміцер Дашкевіч, Андрэй Саннікаў, Вячаслаў Сіўчык і яшчэ некалькі вядомых палітычных і грамадскіх дзеячаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель